Вы тут

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні з нагоды смерці Аляксандра Курловіча

Аляксандр Курловіч. Фота: http://mst.by

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні з нагоды смерці Аляксандра Курловіча. Славуты беларускі цяжкаатлет, двухразовы алімпійскі чэмпіён памёр на 57-м годзе жыцця. “Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з сыходам з жыцця выбітнага атлета і выдатнага чалавека”, напісаў кіраўнік дзяржавы родным і блізкім Курловіча. Ён таксама адзначыў, што спартсмен, які меў “вялізны талент, сілу волі і шчодрую душу”, праслаўляў Беларусь на міжнародных спаборніцтвах, устанавіў 12 сусветных рэкордаў, а пасля заканчэння кар’еры “прысвяціў сваё жыццё развіццю спорту і прапагандзе алімпійскіх ідэалаў сярод падрастаючага пакалення”.

Аляксандр Курловіч — ураджэнец Гродна. Ён заваяваў залатыя ўзнагароды на Алімпіядах 1988 і 1992 гадоў.