Вы тут

Аляксандр і Мікалай Лукашэнка ў Таджыкістане апранулі халаты (фотафакт)

Фота прэс-службы прэзідэнта Таджыкістана.

Аляксандр і Мікалай Лукашэнка ў Таджыкістане апранулі вышытыя золатам халаты (чапаны, таджыкістанскае мужчынскае адзенне). Перад вяртаннем на радзіму беларускі кіраўнік разам з малодшым сынам пабывалі ў загарадных рэзідэнцыях прэзідэнта Эмамалі Рахмона ў гарах каля Душанбэ. Фотарэпартаж змясціла ў Facebook прэс-службы прэзідэнта Таджыкістана.