Вы тут

Алімпійскі чэмпіён Ганчароў: Сэкс на Алімпіядзе хутчэй адцягвае ўвагу (відэа)

Фота: instagram.com/annagorchenok

Алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 у скачках на батуце Вячаслаў Ганчароў распавёў пра свае адносіны да сэксу падчас спартыўных спаборніцтваў. У праграме "Интервьюга" на YouTube (яна выйшла яшчэ ў сакавіку, але на яе звярнулі ўвагу толькі цяпер) ён распавёў, што 22 снежня 2017-га ажаніўся. Яго абранніца — Ганна Ганчарова (Гарчанок), якая таксама выступае ў скачках на батуце. Вяселле прайшло ў вузкім коле сям'і, кажа чэмпіён.

У Ганчарова пацікавіліся: калі чакаць дзяцей? "Да Алімпійскіх гульняў [2020 года] дакладна не", — адказвае ён. Інакш жонка будзе вымушаная іх прапусціць. Таксама Вячаслаў Ганчароў мяркуе, што на спаборніцтвах, у тым ліку і на Алімпіядзе, сэкс адцягвае ўвагу спартсмена.

"Трэба засяродзіцца на спаборніцтвах, а не на нейкіх уцехах", — заявіў Ганчароў. Паводле яго слоў, на спаборніцтвах "адносіны ў пасцелі" з жонкай заканчваюцца.