Вы тут

Ад галоўнага ўваходу ў Камароўскі рынак у Мінску прыбралі скульптуру Бабы Раі

Фота: instagram.com/komarovka.by

Ад галоўнага ўваходу ў Камароўскі рынак у Мінску прыбралі скульптуру Бабы Раі. Цяпер яна стаіць на газоне сярод кветак. Фота можна пабачыць на старонцы Камароўскага рынка ў Instagram.

Партал tut.by дадае, што скульптура яшчэ вернецца на старое месца (магчыма, у пачатку ліпеня). Каля ўваходу ў крыты рынак праводзіцца капітальны рамонт і Бабу Раю прыбралі, каб будаўнікі яе не пашкодзілі.

Фота: velvet.by
Фота: velvet.by