Вы тут

6 ліпеня ў Бабруйску пройдзе бясплатны "БИ-2FEST"

Фота: Белновости

6 ліпеня ў Бабруйску пройдзе маштабны оўпэн-эйр "БИ-2FEST". Яго ініцыятарам стаў знакаміты гурт "БИ-2", радзімай якога з'яўляецца самы вялікі неабласны горад Беларусі. Натуральна, хэдлайнерам фэста стане каманда Лёвa і Шурa. Разам з імі ў гэты дзень на сцэну выйдуць гурты "Солнечная сторона", "Сети", Midnight Faces, Brainstorm. Канцэртная праграма пачнецца ў 18.00.

Арганізатары абяцаюць багаты фуд-корт, бясплатную ваду і баначнае піва. Уваход бясплатны.