Вы тут

5 ліпеня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

Фота: pixabay.com

У чацвер, 5 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 0,0054 рубля — да 1,9892 (мінімальны ўзровень з 9 красавіка). Курс еўра вырас на 0,0020 рубля — да 2,3255. Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, на першых таргах ліпеня вырас і курс долара, і курс еўра. Сёння ж курс расійскага рубля знізіўся на 0,0086 беларускага — да 3,1438.

Кошык валют аслабеў на 0,19% (мінімум больш чым за год).