Вы тут

30 градусаў спёкі ў пачатку траўня — так горача ў Мінску не было паўстагоддзі

Фота з адкрытых крыніцаў

У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 52-гадовай даўніны — 4 траўня ў сталіцы ўдзень было +30. Ранейшы рэкорд дня складаў 24,3 градуса і быў зафіксаваны 4 траўня 1966 года, паведамляе БЕЛТА.

Учора тэмпературныя максімумы былі адзначаныя ў многіх рэгіёнах краіны. Зрэшты, спёка была не паўсюль: напрыклад, на паўночным захадзе Віцебшчыны слупкі тэрмометраў узняліся толькі да 21 градуса, а сярэднесутачная тэмпература склала +16. Але і гэты паказнік перавышае кліматычную норму для першай дэкады траўня, якая складае 11-13 градусаў цяпла. Агулам па краіне гэтая норма перавышаная на 5-12 градусаў.

Праўда, у бліжэйшыя дні крыху пахаладае і спёку да +30 прагназуюць толькі на паўднёвым усходзе краіны.