Вы тут

22-гадовы жыхар Віцебска атрымаў 17 гадоў зняволення

Здымак з архіву. Фота: sb.by

22-гадовы жыхар Віцебска атрымаў 17 гадоў зняволення з канфіскацыяй усёй маёмасці і адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён асуджаны за захоўванне, перавозку і рэалізацыю асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Малады чалавек дзейнічаў у складзе арганізаванай групы. Ён атрымліваў ад кіраўнікоў звесткі пра месцы захоўвання наркотыкаў і псіхатропаў, забіраў іх і перахоўваў, а пасля паведамляў пра гэтыя новыя схованкі. Яны былі не толькі ў Віцебску, але і ў Оршы, Магілёўскім раёне і Мінску. Хлопец атрымліваў за сваю працу грашовае ўзнагароджванне, у тым ліку і ў безнаяўнай форме.

Справу разглядаў суд Першамайскага раёна Віцебска. Прысуд быў вынесены 10 ліпеня, ён яшчэ можа быць абскарджаны, інфармуе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі.