Вы тут

19-гадовы жыхар Ліды ўпаў з даху легкавіка падчас руху

Здымак з архіву.

19-гадовы жыхар Ліды ўпаў з даху легкавіка падчас руху. Ён атрымаў сур'ёзныя траўмы галавы. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, здарэнне адбылося каля вёскі Сялец Лідскага раёна. На аўтамабілі ехалі два хлопцы з Ліды, якія вырашылі пазабаўляцца. 18-гадовы кіроўца дазволіў пасажыру праз акно вылезці на дах машыны. На хуткасці хлопец не ўтрымаўся там і ўпаў на асфальт, атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

У адносінах кіроўцы распачалі крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".