Вы тут

11 жніўня — частковае сонечнае зацьменне, апошняе ў 2018 годзе

Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

11 жніўня адбудзецца частковае сонечнае зацьменне —  гэта астранамічная з’ява, калі Месяц адбываецца паміж Сонцам і Зямлёй, а паўцень ад яго засціць нашу планету. Праз гэты цень Сонца часткова схаванае. Яно пачнецца пасля 11.00 паводле беларускага часу, аднак на тэрыторыі нашай краіны будзе амаль нябачнае.

Сёлета гэта ўжо пятае зацьменне:  зімой, 31 студзеня было поўнае зацьменне Месяца, 15 лютага —  частковае зацьменне Сонца, а летам здарыўся гэтак званы калідор зацьменняў —  частковае сонечнае 10 ліпеня, поўнае месяцовае 27 ліпеня і цяперашняе, частковае сонечнае.

Зацьменням прыпісваюць містычныя ўласцівасці, бо даволі часта гэтыя з’явы супадаюць са значнымі падзеямі, якія маюць уплыў на вялікую колькасць людзей.  

Наступнае зацьменне здарыцца 6 студзеня —  гэта таксама будзе частковае сонечнае зацьменне.