Вы тут

1 жніўня ў Беларусі павялічыліся пенсіі і дапамога на дзяцей да трох гадоў

Фота: Whoswhos.org

Ад 1 жніўня ў Беларусі павялічваюцца пенсіі і іншыя сацыяльныя дапамогі. Гэта звязана з ростам бюджэту пражытковага мінімуму і сярэдняга заробку, — паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, з 1 жніўня бюджэт пражытковага мінімуму вырасце на 7 рублёў і 9 капеек ці на 3,43% і будзе складаць 213,67 рубля. Пры гэтым для працаздольнага насельніцтва ён будзе 236,98 рубля, для пенсіянераў — 162,58, для студэнтаў — 206,89, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 231,32, для дзяцей да трох гадоў — 135,93, для тых дзяцей, якім ад 3 да 6 гадоў — 188,95 рубля.

Адпаведна, цяпер будуць пералічаны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі да іх, даплаты людзям, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту. Сацыяльныя пенсіі людзям з інваліднасцю складуць ад 160,25 да 235,04.

Надбаўкі да пенсій будуць вагацца ад 26,71 да Br53,42 рубля. Даплаты непрацуючым пенсіянерам, старэйшым за 75 гадоў складуць 40,07 рубля. Тыя, каму за 80, будуць атрымліваць пенсіі на 53,42 рубля больш. Сярэдні памер пенсіі ў Беларусі д 1 жніўня — 364,2 (рост на 33,02 рубля).

Таксама павялічваецца дапамога на дзяцей да трох гадоў. На першае дзіця дзяржава збіраецца плаціць 329,04 рубля, на другое і наступных дзяцей —376,04, на дзіця-інваліда — 423,05.