Вы тут

1 чэрвеня ў Беларусі панізіліся курсы ўсіх асноўных валютаў

Фота: БЕЛТА

У пятніцу, 1 чэрвеня, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0123  да 2,0093 беларускага рубля. Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3528 да 2,3453 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2325 беларускага (у чацвер — 3,2422).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,27%.